Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2016, 13:34

Гарачыня ў Беларусі можа паўплываць на ўраджай бульбы і кукурузы

27 чэрвеня, Мінск /Эдуард Мартынюк - БЕЛТА/. Высокая тэмпература і няхватка глебавай вільгаці пагаршаюць аграметэаралагічныя ўмовы для фарміравання ўраджаю кукурузы, бульбы і шэрага іншых культур. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела аграметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Надзея Мельчакова.

"Гарачае і ў асноўным сухое надвор'е ўсталявалася ў Беларусі. Інтэнсіўна ідзе страта вільгаці з глебы. Для большасці сельскагаспадарчых культур такі высокі тэмпературны рэжым ды яшчэ ў спалучэнні з няхваткай вільгаці неспрыяльны. Напрыклад, высокія тэмпературы глебы ўплываюць на ўтварэнне і фарміраванне клубняў бульбы, а сёння нават у такой цеплалюбівай культуры, як кукуруза, месцамі ўжо назіраецца дачаснае засыханне лісця", - сказала Надзея Мельчакова.

Паводле слоў спецыяліста, такое надвор'е добрае толькі для цеплалюбівых раслін (агуркі, памідоры) і то пры наяўнасці штучнага арашэння.

Нават калі гарачыня аслабне, то без дажджоў умовы для ўраджаю па-ранейшаму застануцца складанымі. "З-за гарачыні можа паскорыцца паспяванне збожжавых і скараціцца перыяд наліву коласа, што можа прывесці да зніжэння колькасці зярнят у коласе і змяншэння іх масы. Сітуацыя выклікае занепакоенасць, аднак не з'яўляецца крытычнай", - лічыць Надзея Мельчакова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі