Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 красавіка 2018, 16:34

Гарачую ваду ў Мінску пачнуць адключаць з 2 мая

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачае водазабеспячэнне ў Мінску пачнуць адключаць з 2 мая. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінгарвыканкама са спасылкай на УП "Мінсккамунцепласетка", паведамляе БЕЛТА.

Для падрыхтоўкі цеплавых сетак сталіцы да работы ў асенне-зімовы перыяд будуць праведзены іх выпрабаванні і рамонт. Так, з 2 мая гарачая вада будзе адсутнічаць па вул. Красіна 7, 9, 20, 22, 23, 24, 25, 27, 29, 31, 31А, 45, 47, 49, 51, 53, 55, 57, 59, 61, 63, 65; Паўлоўскага 30, 32, 34, 40, 42, 44, 46, 48, 50, 50Б, 54, 54А, 66; на тэрыторыі воінскіх часцей 31802 і 2007. Графік адключэння гарачага водазабеспячэння ў маі размешчаны на сайце Мінгарвыканкама.

У час выпрабаванняў магчымы пашкоджанні цеплаправода. Пры выяўленні цечы вады або парэння з зямлі, калодзежаў, правалаў грунту мінчан просяць тэрмінова паведамляць дыспетчару УП "Мінсккамунцепласетка" па тэлефоне 267-88-88 або ў бліжэйшыя ЖЭУ.

Час спынення падачы гарачай вады будзе максімальна скарочаны, і ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання дадатковых рамонтна-аднаўленчых работ, не будзе перавышаць 14 сутак. Дадатковую інфармацыю аб канкрэтных тэрмінах уключэння гарачага водазабеспячэння можна атрымаць у ЖЭУ раёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі