Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лістапада 2019, 14:41

ФПБ з 15 лістапада будзе маніторыць выкананне тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі 15 лістапада пачне маніторынг выканання тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах усіх рэгіёнаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.

Рэйдавыя групы звернуць асаблівую ўвагу на выкананне тэмпературнага рэжыму ў вытворчых памяшканнях і цэхах, стан санітарна-бытавых памяшканняў, забеспячэнне работнікаў спецыяльным адзеннем і абуткам.

Акрамя таго, на пастаяннай аснове ў Федэрацыі прафсаюзаў працуе гарачая лінія, якая дае магчымасць аператыўна выяўляць недахопы і парушэнні правіл і норм аховы працы і своечасова прымаць меры па іх устараненні. Любы работнік можа паведаміць аб парушэннях па тэлефоне (8-017) 203-90-48 (з 8.30 да 10.30 і з 15.30 да 17.30). Тэхнічныя інспектары працы гатовы выехаць на месца і праверыць інфармацыю, якая паступіла на гарачую лінію.

"У мінулым годзе ў час прафсаюзнага маніторынгу за выкананнем тэмпературнага рэжыму на рабочых месцах было выяўлена каля 3 тыс. парушэнняў. На некаторых прадпрыемствах работнікі не былі забяспечаны ўцепленымі спецадзеннем і абуткам. Не ўсюды ў лакальныя дакументы ўнесены пункты аб дадатковых перапынках. Не абсталяваны не толькі месцы для абагравання, але і для прыёму ежы, санітарна-бытавыя памяшканні. Усяго маніторынг быў праведзены на 3 180 прадпрыемствах і арганізацыях", - адзначыў галоўны тэхнічны інспектар працы ФПБ Павел Манько.

Разам з тым на большасці прадпрыемстваў тэмпературны рэжым выконваецца. У калектыўныя дагаворы і правілы ўнутранага распарадку арганізацый уключаны нормы аб прадастаўленні дадатковых рэгламентаваных перапынкаў для абагравання работнікаў у выпадку, калі немагчыма падтрыманне тэмпературнага рэжыму ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі, а таксама пры работах у памяшканнях, якія не ацяпляюцца, або на адкрытым паветры зімой, створаны належныя санітарна-бытавыя ўмовы, абсталяваны пакоі для абагравання і прыёму ежы, ёсць рэсурсы для ацяплення, асобныя арганізацыі набылі цеплагенератары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі