Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 верасня 2018, 11:47

Феерверк у Мінску можна будзе ўбачыць на дзвюх пляцоўках

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Феерверк у Мінску ў Дзень горада можна будзе ўбачыць на дзвюх пляцоўках, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама.

Маштабнае музычнае піратэхнічнае шоу завершыць святочную праграму каля Палаца спорту. Першыя залпы расквецяць неба ў 23.00. Завершыцца дзейства прыкладна ў 23.15. У гэты час у раёне святочных мерапрыемстваў будзе дзяжурыць рэзервовы рухомы састаў грамадскага пасажырскага транспарту.

Таксама феерверк стане кульмінацыяй маладзёжнага фестывалю, які пройдзе ў парку экстрэмальных відаў спорту па вул. Сталетава. Ён пачнецца ў 21.55.

9 верасня салют змогуць убачыць госці свята "Дзень танкіста".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі