Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 чэрвеня 2017, 09:05

Федэрацыя прафсаюзаў агучыла першыя вынікі маніторынгу цэн

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падвяла першыя вынікі маніторынгу цэн на сацыяльна значныя тавары. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказаў старшыня ФПБ Міхаіл Орда, паведамляе БЕЛТА.

Даследаванне закранула амаль сотню магазінаў як крокавай даступнасці, так і вялікіх сетак. Аўтары прааналізавалі кошт больш як чатырох дзясяткаў прадуктаў, у першую чаргу малака, хлеба, мяса, рыбы. Такі "народны" кантроль даў магчымасць параўнаць цэны на тавары ў розных абласцях. Параўноўвалі рост цэн адносна мінулага лета. Аказалася, дынаміка зарплат нават перавысіла павышэнне цэн на большасць тавараў. Але выяўлены выпадкі і нядобрасумленнай канкурэнцыі.

Паводле слоў Міхаіла Орды, цэны паміж рэгіёнамі вельмі значна адрозніваюцца. "Здавалася б, гандаль працуе ў адных і тых жа ўмовах, але ў рэгіёнах цэны на прадукты першай неабходнасці абсалютна розныя. Мы таксама кажам, калі сёння сельгасвытворца робіць усё для таго, каб знізіць затраты на вытворчасць, то чаму яна павялічваецца пры выхадзе цераз перапрацоўку і гандаль", - адзначыў ён.

Галоўныя задачы маніторынгу - не дапусціць неабгрунтаванага росту цэн і выключыць выпадкі нядобрасумленнай канкурэнцыі. Вынікі даследавання прафсаюзы перадалі ўжо спецыялістам Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Плануецца, што такія кансультацыі па пытаннях цэн будуць праходзіць кожны месяц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі