Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 кастрычніка 2017, 13:01

Фармат грамадскіх абмеркаванняў праектаў забудовы Мінска могуць змяніць

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне змянення фармату грамадскіх абмеркаванняў горадабудаўнічых праектаў прапрацоўваецца ў Мінску. Аб гэтым на круглым стале ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла намеснік старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Вольга Верамей.

"Размова ідзе аб праектах дэталёвага планавання. Для таго, каб улічваць меркаванні людзей адносна такіх праектаў да пачатку праектавання, неабходна гэта замацаваць заканадаўча, - адзначыла яна. - Такія меры анансавала Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і сумесна з грамадскімі арганізацыямі праводзіла такую работу".

Падрыхтаваны міністэрствам дакумент праходзіць узгадненне. "Як толькі ён будзе зацверджаны ў той рэдакцыі, якая прапаноўвалася, мы будзем абавязаны праводзіць грамадскія абмеркаванні ў іншым фармаце - да пачатку праектавання і правядзення тэндара, - расказала эксперт. - А гэта значыць, анансаваць, якія праекты будуць прадугледжаны да распрацоўкі, напрыклад, у 2018 годзе, папярэдне адпраўляць у адміністрацыю раёна інфармацыю аб тым, што будзе такі праект, прасіць даць свае прапановы на працягу таго тэрміну, які будзе вызначаны ў заканадаўстве".

"Мяркуецца, што зменіцца парадак і сама працэдура грамадскіх абмеркаванняў, - удакладніла Вольга Верамей. - Цяпер у нас ёсць алгарытмы і дакладная праграма, як мы павінны дзейнічаць: мы глядзім, якія тэрыторыі ў нас не асвоены дэталёвымі планамі, фарміруем іх межы, абазначаем у адпаведнасці з зонамі зацверджанага генплана Мінска".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі