Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 верасня 2017, 16:41

Еўразійскі семінар Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі пройдзе ў Мінску 12-14 верасня

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі семінар па інтэграванай глабальнай сістэме назіранняў Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА) пройдзе ў Мінску 12-14 верасня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, паведамляе БЕЛТА.

У семінары прымуць удзел прадстаўнікі 13 краін, адказныя за нацыянальныя сістэмы метэаралагічных назіранняў. Сярод краін-удзельніц Беларусь, Арменія, Азербайджан, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Манголія, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Украіна, Узбекістан.

Ад Беларусі на семінары будзе прысутнічаць пастаянны прадстаўнік пры Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, першы намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Марыя Герменчук.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі