Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 студзеня 2018, 14:12

Эксперты ААН адзначаюць дасягненні Беларусі ў пытаннях мацярынства і дзяцінства, сацыяльнай падтрымкі

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыйна-экспертная місія ААН па ацэнцы працэсу дасягнення Мэт устойлівага развіцця (МУР), якая наведала Беларусь у канцы лістапада - пачатку снежня 2017 года, адзначыла дасягненні краіны ў пытаннях гендарнай роўнасці, мацярынства і дзяцінства, сацыяльнай падтрымкі. Аб гэтым паведаміла сёння намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Мар'яна Шчоткіна на сустрэчы з прадстаўнікамі замежнага дыпкорпуса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Работа экспертаў місіі была арыентавана на ацэнку стартавых пазіцый і арганізацыю дзейнасці Беларусі па выкананні Мэт устойлівага развіцця.

"У час гэтай работы былі адзначаны дасягненні нашай краіны ў пытаннях гендарнай роўнасці, мацярынства і дзяцінства, сацыяльнай падтрымкі, а таксама ў цэлым узгодненасць работы па дасягненні МУР з палітыкай развіцця дзяржавы", - расказала Мар'яна Шчоткіна.

Па выніках сваёй работы эксперты ААН павінны прадставіць "дарожную карту" для Беларусі. "Цяпер мы чакаем гэты дакумент і адзначаем сваю гатоўнасць прадаўжаць узаемадзеянне з агенцтвамі сістэмы ААН у галіне дасягнення МУР", - адзначыла нацыянальны каардынатар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі