Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 кастрычніка 2019, 19:36

Дзяржпагранкамітэт і МАМ правядуць сумесныя інфармацыйныя кампаніі

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі і Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) рэалізуюць новы праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў інтарэсах развіцця сувязей з грамадскасцю і работы са СМІ. Дакумент падпісаны ў час рабочай сустрэчы старшыні Дзяржпагранкамітэта Анатоля Лапо з кіраўніком прадстаўніцтва МАМ у Беларусі Зейналам Гаджыевым, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.

Прадугледжана правядзенне інфармацыйных кампаній, навучальных трэнінгаў і семінараў, распрацоўка мабільнага дадатку.

Бакі падвялі вынікі сумеснай дзейнасці, абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва. Старшыня Дзяржпагранкамітэта выказаў упэўненасць у далейшым плённым узаемадзеянні. "Пацвярджэннем таго з'яўляецца падпісанне гэтага праекта, які дасць магчымасць вывучыць і асвоіць сучасныя падыходы да камунікацыі са СМІ і грамадскасцю", - дадаў ён.

Паводле слоў Анатоля Лапо, існуючы ўзровень даверу дазваляе пагранічнаму ведамству ісці ў нагу з часам і пастаянна развівацца, што садзейнічае ўмацаванню беларускай граніцы. Сумесныя намаганні даюць магчымасць развіваць патэнцыял супрацоўнікаў, удасканальваць навыкі работы з нерэгулярнымі мігрантамі і асобамі, якія шукаюць прыстанішча.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі