Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лістапада 2017, 14:21

Дзякуючы асабістым прыёмам грамадзян аператыўна вырашаюцца праблемы людзей - шматдзетная маці

15 лістапада, Краснаполле /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Дзякуючы асабістым прыёмам грамадзян аператыўна вырашаюцца праблемы людзей. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА шматдзетная маці Алена Курчанка пасля прыёму ў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага, што прайшоў сёння ў Краснапольскім райвыканкаме.

"Мне прыемна, што кіраўнік вобласці мяне ўважліва выслухаў і паабяцаў узяць на асабісты кантроль узнятае мною і мясцовымі жыхарамі пытанне аб газіфікацыі аграгарадка Горы. Цяпер у нас з'явілася надзея і ўпэўненасць, што ў бліжэйшым будучым наша пытанне будзе вырашана, а ад гэтага залежаць таксама далейшыя перспектывы развіцця населенага пункта, паляпшэнне ўмоў і камфорту пражывання тут мясцовых жыхароў".

З дзевяці грамадзян, якія звярнуліся па дапамогу да губернатара, двое - з пытаннямі газіфікацыі аграгарадкоў. Паводле слоў Уладзіміра Даманеўскага, вырашэнне гэтых пытанняў патрабуе вялікіх фінансавых укладанняў і сур'ёзнай прапрацоўкі. Ён паабяцаў узяць гэту тэму на асабісты кантроль і вырашаць яе паступальна па меры магчымасці і наяўнасці сродкаў.

"Гэта не значыць, што газ прыйдзе заўтра ў аграгарадкі, але ў бліжэйшыя гады мы павінны вырашыць гэту праблему. Для гэтага трэба больш актыўна працаваць і мясцоваму кіраўніцтву - шукаць усе магчымасці, якія ёсць, каб палепшыць якасць і ўзровень жыцця людзей", - падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

Уладзімір Даманеўскі даручыў дэталёва прапрацаваць пытанні газіфікацыі шэрага аграгарадкоў Краснапольскага раёна, падрыхтаваць па іх праектна-каштарысную дакументацыю. У прыватнасці, па аграгарадках Леніна і Горы пытанні магчымасці газіфікацыі будуць разгледжаны пры фарміраванні пераліку будоўляў і аб'ектаў, фінансуемых у 2018 годзе ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў Дзяржпраграмы ў Магілёўскай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі