Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 верасня 2018, 16:00

Дзеці з 16 краін адпачывалі ў гэтым годзе ў "Зубраняці"

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеці з 16 краін адпачывалі ў студзені-жніўні бягучага года ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар НДЦ "Зубраня" Надзея Ануфрыева.

"Наш цэнтр за 8 месяцаў прыняў на аздараўленне прадстаўнікоў 16 краін. Цяпер праходзіць грамадзянска-патрыятычная кадэцкая змена навучэнцаў Саюзнай дзяржавы "За гонар Айчыны", якая прадоўжыцца да 1 кастрычніка. У ёй прымаюць удзел выхаванцы спецыялізаваных кадэцкіх навучальных устаноў і ваенна-патрыятычных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі і Расіі: па 252 навучэнцы з кожнай краіны, - расказала Надзея Ануфрыева. - У студзені мы чакаем дзяцей з Сірыі. Па традыцыі на зімовых канікулах да нас прыязджаюць дзеці з Расіі, Літвы, Латвіі. Азербайджан апошнія гады стаў актыўна цікавіцца цэнтрам. Гэтымі днямі мы прымалі прадстаўнікоў кітайскай турыстычнай фірмы, якая зацікаўлена прывозіць да нас на адпачынак дзяцей. Прапрацоўваецца пытанне з французскім бокам".

Галоўная задача, якая стаіць перад цэнтрам, - зацікавіць дзяцей, дапамагчы раскрыцца. "Мне здаецца, для кожнага дзіцяці важна трапіць у атмасферу камфорту, дзе яно паспяховае, тады ўзнікае жаданне прыехаць сюды яшчэ. І мы арганізоўваем не проста дзяжурныя мерапрыемствы, а размова ідзе пра такія формы работы, якія даюць магчымасць дзіцяці раскрыць усе свае лепшыя якасці, каб у яго быў пэўны душэўны водгук на ўсё тое, што мы гаворым і робім. І нам удаецца дастукацца да дзіцячых сэрцаў", - адзначыла дырэктар цэнтра.

Акрамя таго, цяпер каля дзесяці дзяцей навучаюцца ў вышэйшых навучальных установах па накіраванні цэнтра, каб, атрымаўшы педагагічную прафесію, вярнуцца сюды па размеркаванні. "Усе яны ў свой час удзельнічалі ў нашых зменах. Цяпер прыязджаюць у складзе студэнцкіх атрадаў і хочуць працаваць у цэнтры. А гэта і ёсць рэзультат нашай работы", - падкрэсліла Надзея Ануфрыева.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі