Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 сакавіка 2019, 11:56

Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў і ЮНЭЙДС падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фонд "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" і Аб'яднаная праграма ААН па ВІЧ/СНІД (ЮНЭЙДС) у Беларусі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні. Цырымонія адбылася сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года вядзе актыўную работу па прыцягненні партнёраў на нацыянальным і міжнародным узроўнях у мэтах фарміравання і папулярызацыі станоўчага іміджу Гульняў у Беларусі і за яе межамі, прыцягнення грамадскай увагі да ідэй Гульняў, павышэння ўзроўню кваліфікацыі валанцёраў маючага адбыцца мультыспартыўнага форуму.

Мэтай мемарандума аб узаемаразуменні з ЮНЭЙДС з'яўляецца развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне папулярызацыі бяспечнага і здаровага ладу жыцця, ліквідацыі любых форм дыскрымінацыі і прадухілення распаўсюджвання ВІЧ/СНІД з дапамогай адукацыйнай і гуманітарнай спадчыны II Еўрапейскіх гульняў. Супрацоўніцтвам прадугледжаны шырокі спектр мерапрыемстваў, якія будуць садзейнічаць дасягненню Мэт устойлівага развіцця, пашырэнню партнёрства Беларусі з ААН, ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі, спыненню эпідэміі СНІД да 2030 года.

Каардынатар ЮНЭЙДС у Беларусі Вера Ільянкова расказала, што плануецца правесці навучанне валанцёраў і спецыялістаў па правядзенні экспрэс-тэсціравання сярод удзельнікаў гульняў і гледачоў. Адбудуцца акцыі ў падтрымку людзей, якія жывуць з ВІЧ-інфекцыяй, і іншых мэтавых груп. У фан-зонах абсталююць месцы для правядзення экспрэс-тэсціравання і саматэсціравання, а таксама будуць раздаваць прэзерватывы і інфармацыйныя матэрыялы. На экранах плануецца дэманстраваць відэаролікі аб дзейнасці арганізацыі.

"Упэўнена, наша партнёрства ўнясе ўклад у тое, каб спыніць эпідэмію СНІД да 2030 года. Будзем працаваць са спартсменамі, трэнерамі, каб спартыўная супольнасць змагла абараніць сябе і блізкіх ад ВІЧ-інфекцыі, а таксама балельшчыкамі. Спартыўныя спаборніцтвы - выдатная платформа, каб данесці інфармацыю аб неабходнасці прафілактыкі", - адзначыла яна і дадала, што ў чэрвені споўніцца 15 гадоў з моманту падпісання аналагічнага мемарандума з Міжнародным алімпійскім камітэтам.

Дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін падзякаваў партнёрам за пашырэнне ідэі спорту аднолькавых магчымасцей, прафілактыкі ВІЧ. Паводле яго слоў, мемарандум з ЮНЭЙДС - не першая праграма супрацоўніцтва па лініі праграм ААН. Да гэтага аналагічнае пагадненне заключана з ЮНІСЕФ, якое паспяхова рэалізуецца.

У сваю чаргу пастаянны каардынатар ААН, пастаянны прадстаўнік праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі Іаанна Казана-Вішнявецкі павіншавала Беларусь з ініцыятывай правядзення Еўрапейскіх гульняў і выказала ўпэўненасць, што гэта падзея пасадзейнічае прыцягненню ў краіну турыстаў, развіццю эканомікі. "Спорт вельмі важны для мірнага супрацоўніцтва, гендарнай роўнасці. Мы падключаемся да Еўрапейскіх гульняў, каб яшчэ больш гаварыць аб прынцыпах устойлівага развіцця, аб тым, каб нікога не пакідаць убаку", - адзначыла яна.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 краін разыграюць каля 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.-0-

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі