Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 ліпеня 2018, 19:03

Дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі затрыманы за хабар, у тайніках знойдзена каля $500 тыс. у эквіваленце

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнай бяспекі затрымаў за хабар дырэктара РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандра Бялецкага, у яго тайніках знойдзена каля $500 тыс. у эквіваленце. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нягледзячы на праводзімыя следчыя дзеянні і прафілактычныя мерапрыемствы, у сферы аховы здароўя выкрываюцца новыя факты карупцыі, канстатаваў Валерый Вакульчык. "Аляксандр Бялецкі затрыманы і ўзяты пад варту за арганізацыю правядзення тэхнічнага абслугоўвання і рамонту медыцынскага абсталявання з боку камерцыйных структур і своечасовую аплату за аказаныя паслугі. Пры правядзенні вобыску ў яго гаражы і па месцы жыхарства ў тайніках знойдзена каля $500 тыс. у эквіваленце", - адзначыў старшыня КДБ.

Сярод фігурантаў крымінальных спраў таксама галоўны ўрач 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Алег Фамін. Ён затрыманы за садзейнічанне ў арганізацыі закупак медыцынскага абсталявання для патрэб бальніцы. Пры правядзенні вобыску па месцы пражывання Алега Фаміна знойдзена каля $140 тыс. у эквіваленце.

Крымінальныя справы ўзбуджаны ў адносінах да галоўных урачоў 9-й гарадской клінічнай бальніцы сталіцы Валерыя Кушнірэнкі, Мінскай абласной клінічнай бальніцы Андрэя Каралько і Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Анатоля Аладзькі. Затрыманы таксама галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння Сяргей Карыцька.

Як паведамлялася, на гэты момант за ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных арт. 430 "Атрыманне хабару", арт. 431 "Дача хабару" і арт. 243 "Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў" КК, Камітэтам дзяржбяспекі затрыманы, узяты пад варту, а таксама прыменены іншыя меры стрымання ў адносінах да 37 службовых асоб, а ўсяго - больш за 60 фігурантаў.

Усе яны шматразова атрымлівалі незаконныя грашовыя ўзнагароды за аказанне садзейнічання ў пастаўцы медабсталявання і медыцынскіх прэпаратаў па завышаных цэнах, што пацвярджаецца вынікамі праводзімых доўгі час аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, паказаннямі сведак і саміх абвінавачаных, а таксама рэзультатамі вобыскаў. Усім прыцягнутым да крымінальнай адказнасці, за выключэннем затрыманых учора, прад'яўлены абвінавачанні па названых артыкулах Крымінальнага кодэкса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі