Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 верасня 2017, 16:14

Два навуковыя аб'екты Беларусі прызнаны нацыянальным здабыткам

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два навуковыя аб'екты Беларусі прызнаны нацыянальным здабыткам. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 726 ад 28 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Рэспубліканскі банк тканак і клетак чалавека ДУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава" і рэспубліканскі генетычны банк бульбы РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве" аб'яўлены навуковымі аб'ектамі, якія з'яўляюцца нацыянальным здабыткам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі