Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2019, 11:55

Другі экіпаж авіяцыі МНС вылецеў у Турцыю на дапамогу ў тушэнні пажараў у экасістэмах

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння раніцай з аэрадрома Ліпкі другі экіпаж авіяцыі МНС на верталёце Мі-8МТВ1 вылецеў у Турцыю на дапамогу ў тушэнні пажараў у экасістэмах, паведамілі БЕЛТА ў МНС.

Авіятарам давядзецца несці дзяжурства ў горна-лясістай мясцовасці.

Экіпаж у складзе 7 чалавек выканае складаны міжнародны пералёт па маршруце аэрадром Ліпкі - аэрапорт Гомель - аэрапорт Кішынёў (Малдова) - аэрапорт Чорлу (Турцыя).

Цяпер у Турцыі на пляцоўцы Ятаган знаходзіцца на дзяжурстве аналагічны верталёт і група спецыялістаў авіяцыі МНС Беларусі. На працягу месяца яны выканалі 18 палётаў і зрабілі 53 злівы вады на ачагі пажараў.

Беларускія ратавальнікі не першы год аказваюць дапамогу ў барацьбе з прыроднымі стыхіямі. Авіяцыя МНС Беларусі ўдзельнічала ў тушэнні лясных пажараў на тэрыторыях Грэцыі, Расіі, Латвіі і Грузіі, а таксама аказвала дапамогу пацярпелым ад паводкі жыхарам Сербіі.-0-

Фота МНС

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі