Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2018, 19:57

Долю сучаснага ўзбраення беларускай арміі плануецца павялічыць да 50 працэнтаў

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Долю сучаснага ўзбраення беларускай арміі плануецца павялічыць да 50 працэнтаў. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр абароны Андрэй Раўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Раўкоў адзначыў, што з улікам эканамічных магчымасцей дзяржавы прадоўжыцца далейшае выбарачнае пераўзбраенне войскаў. "Усяго за кошт кропкавага пераўзбраення войскаў на новыя ўзоры ваеннай тэхнікі плануецца павялічыць долю сучаснага ўзбраення да 50 працэнтаў", - сказаў ён.

На працягу бліжэйшых гадоў плануецца закупіць і паставіць у войскі станцыі спадарожнікавай сувязі, радыёрэлейныя станцыі, мабільныя тэлекамунікацыйныя комплексы, станцыі радыёсувязі рознага прызначэння тактычнага звяна кіравання. Для развіцця сістэмы ППА прадоўжацца пастаўкі добра зарэкамендаваўшага сябе зенітнага ракетнага комплексу "Тор-М2". Больш за 50 комплексаў беспілотнай авіяцыі рознага класа плануецца паставіць у войскі, прыярытэт будзе аддадзены закупкам апаратаў айчыннай вытворчасці. Акрамя таго, закупка самалётаў Су-30 дасць магчымасць істотна абнавіць парк авіяцыйнай тэхнікі.

Разам з тым прадоўжыцца нарошчванне патэнцыялу сіл пастаяннай гатоўнасці. Стаўка робіцца на павышэнне мабільнасці, нарошчванне агнявой магутнасці і скарачэнне тэрмінаў гатоўнасці да выканання задач воінскімі часцямі і падраздзяленнямі складам мірнага часу. У гэтых мэтах прадоўжыцца мадэрнізацыя танкаў Т-72 і бронетранспарцёраў БТР-70, пастаўка новай стралковай зброі лёгкіх браніраваных аўтамабіляў, сродкаў абароны асабовага складу. "Пасля завяршэння ўсяго комплексу мерапрыемстваў сілы неадкладнага рэагавання і хуткага разгортвання будуць уяўляць сабой добра падрыхтаваны, аснашчаны сучасным узбраеннем і тэхнікай, высокамабільны кампанент УС, што знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці да вядзення, перш за ўсё контртэрарыстычнай і контрдыверсійнай барацьбы, а таксама процідзеяння іншым выклікам і пагрозам, звязаным з так званай гібрыднай вайной", - праінфармаваў Андрэй Раўкоў.

Таксама прадоўжыцца пазбаўленне ад незапатрабаваных запасаў ваеннай тэхнікі і матэрыяльных сродкаў з планамернай аптымізацыяй месцаў іх захоўвання. "У бліжэйшай перспектыве стаіць задача скараціць аб'ёмы захоўваемых запасаў узбраення, ваеннай тэхнікі і ваенна-тэхнічнай маёмасці на 25 працэнтаў, што дасць магчымасць аптымізаваць расходы на ўтрыманне УС з адначасовым ростам долі расходаў на іх тэхнічную мадэрнізацыю", - падкрэсліў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі