Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 сакавіка 2017, 13:02

Дэсантнікі-пажарныя адпрацавалі тушэнне пажараў у экасістэмах

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэсантнікі-пажарныя правялі трэніроўку ў Мазырскім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.

"Авіяцыя МНС 29 сакавіка правяла паветраную трэніроўку на базе Мазырскага авіяаддзялення цэнтра авіяцыйнай аховы лясоў. Для падрыхтоўкі да пажаранебяспечнага перыяду работнікі дэсантна-пажарнай службы з борта верталёта Мі-8 выконвалі дэсантаванне і баявое разгортванне проціпажарных сродкаў. Атрыманыя ў ходзе трэніроўкі навыкі патрэбны для паспяховага папярэджання буйных пажараў у экасістэмах", - расказаў Віталь Навіцкі.

Дэсантнікі-пажарныя, якія выкарыстоўвалі верталёты Мі-2, у 2016 годзе своечасова лакалізавалі і патушылі больш за 20 пажараў у цяжкадаступных раёнах паўднёвых рэгіёнаў краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі