Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 чэрвеня 2018, 10:19

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон аб аўтарскім праве

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі 14 чэрвеня ў першым чытанні папраўкі ў закон аб аўтарскім праве і сумежных правах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона распрацаваны Саветам Рэспублікі. Прадстаўляючы яго дэпутатам, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава адзначыла, што законапраект пашырае пералік выпадкаў свабоднага выкарыстання ахоўных аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў у сацыяльна значных сферах.

Так, у заканадаўства ўводзіцца паняцце "адкрытая ліцэнзія", якая ўяўляе сабой спрошчаны механізм заключэння ліцэнзійнага дагавора. Аўтар такім чынам атрымлівае магчымасць дэлегаваць частку сваіх правоў неабмежаванай колькасці карыстальнікаў для перакладу на іншую мову, распаўсюджвання, давядзення да ўсеагульнага ведама, а таксама выкарыстання ў састаўным творы, напрыклад, у энцыклапедыях.

"Законапраект таксама прадастаўляе магчымасць выкарыстання ў вучэбных выданнях малааб'ёмных твораў, а таксама частак правамерна абнародаваных твораў у аб'ёме, апраўданым адукацыйнай мэтай", - сказала Ірына Старавойтава.

У цэлым прадугледжаныя законапраектам папраўкі накіраваны на больш сістэмнае рэгуляванне пытанняў абароны аўтарскіх і сумежных правоў і вырашэнне праблемных пытанняў у гэтай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі