Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2017, 15:38

Дэпутаты павінны быць галоўнымі памочнікамі ўлады на месцах пры вырашэнні праблем насельніцтва - Рыжанкоў

21 верасня, Жыткавічы /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты мясцовых Саветаў павінны быць найбольш блізкімі памочнікамі ўлады ў рэгіёнах пры вырашэнні праблем насельніцтва. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў па выніках прыёму грамадзян у Жыткавіцкім райвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дэпутаты павінны быць галоўнымі праваднікамі паміж грамадзянамі і прадстаўнікамі выканаўчай улады, а не з'яўляцца перад народам раз у чатыры гады напярэдадні выбараў. Яны павінны бачыць і ведаць праблемы людзей, дапамагаць акумуляваць пытанні і даносіць іх да ўлад з канкрэтнымі прапановамі па іх вырашэнні", - сказаў Максім Рыжанкоў.

У якасці станоўчага прыкладу такой актыўнасці ён назваў адзін з сённяшніх зваротаў, які прагучаў ад дырэктара мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Ён звярнуўся з просьбай вярнуць гіравы спорт у праграму ДЮСШ. "Разумеючы, што гэты від спорту мае ў раёне глыбокія традыцыі (тут выхавана каля 80 майстроў спорту, некалькі чэмпіёнаў свету і Еўропы), да таго ж садзейнічае масаваму ўключэнню моладзі ў фізкультурны рух, развіццю міжнародных адносін дзякуючы спартыўнаму фестывалю "Кубак Палесся", мы абавязкова дапаможам з вырашэннем", - адзначыў Максім Рыжанкоў.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта выказаў меркаванне, што сельскія выканкамы ў рабоце са зваротамі грамадзян павінны праяўляць больш ініцыятывы, матываваць і ўключаць людзей у працэс вырашэння тых ці іншых праблем на месцах. У прыватнасці, размова ідзе аб в. Ляхавічы Жыткавіцкага раёна, жыхарка якой паскардзілася на адсутнасць агароджы на мясцовых могілках. "Грошы на матэрыялы выдзяляюцца, чаму б усім не аб'яднацца? У гэтым пытанні дапамога зверху не патрэбна", - сказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі і парэкамендаваў прыцягнуць да працэсу прафсаюзы, членаў БРСМ, грамадскіх работнікаў.

Паводле слоў Максіма Рыжанкова, Жыткавіцкі раён ад іншых рэгіёнаў краіны, дзе праблемнымі застаюцца тэмы ЖКГ, працаўладкавання, адрознівае тое, што пытанні, якія прагучалі сёння, не ўваходзяць у кампетэнцыю мясцовых улад і патрабуюць вырашэння на больш высокім узроўні. "Прыйшоўшы на гэты прыём, людзі трапілі па адрасе. І ім трэба пастарацца дапамагчы", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі