Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 кастрычніка 2018, 11:43

Дэпазіты на сямейны капітал адкрыты ў Беларусі амаль на $590 млн

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 1 кастрычніка бягучага года адкрыта амаль 59 тыс. дэпазітных рахункаў на сямейны капітал на суму каля $589,18 млн. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня маці (14 кастрычніка), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашай дзяржаве клопат аб мацярынстве і дзяцінстве - у ліку значных прыярытэтаў. Дзяржаўная падтрымка сям'і выступае адным з ключавых напрамкаў сацыяльнай палітыкі і адной з асноў дэмаграфічнай бяспекі", - адзначыў Валерый Кавалькоў. Адной са знакавых мер доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем'яў з 2015 года стаў сямейны капітал. Ён назначаецца ў памеры $10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей. "На кастрычнік 2018 года ў ААТ "ААБ Беларусбанк" грамадзянамі адкрыта амаль 59 тыс. дэпазітных рахункаў "сямейны капітал", - сказаў намеснік міністра.

Таксама ў сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей заканадаўствам прадугледжаны 11 відаў дапамог. Гэта разгалінаваная сістэма пастаянна ўдасканальваецца, улічваючы патрэбы сацыяльна неабароненых катэгорый сем'яў, шматдзетных і іншых. На 1 ліпеня 2018 года амаль кожнае трэцяе дзіця ў краіне (усяго больш за 530 тыс. чалавек) так ці інакш атрымлівала падтрымку ў выглядзе дапамогі.

Малазабяспечаным сем'ям дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўляецца ў выглядзе забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. За 6 месяцаў 2018 года такую бясплатную дапамогу на агульную суму звыш Br11,2 млн прадаставілі амаль на 19 тыс. дзяцей.

У адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады рэалізуецца шэраг мер, накіраваных на падтрымку мацярынства. На ўмацаванне ўнутрысямейных адносін, павышэнне прэстыжу і каштоўнасці сям'і і сямейных адносін, стабілізацыю інстытута шлюбу накіраваны мерапрыемствы Нацыянальнага плана дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў Беларусі на 2017-2020 гады. Асаблівая ўвага ў ім удзяляецца аказанню ўсебаковага садзейнічання сем'ям ва ўмацаванні шлюбу, пашырэнні розных форм асветы бацькоў па пытаннях адказнага бацькоўства, выхавання, культурнага развіцця і захавання здароўя дзяцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі