15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 16 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе воблачна, уначы з праясненнямі. У начны час месцамі па захадзе, раніцай і ўдзень у многіх раёнах пройдуць дажджы. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, а па захадзе месцамі - да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1 - плюс 5 градусаў, удзень - 9-14 градусаў, а на поўдні - да 16 цяпла.-0-