Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2019, 12:02

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 15 жніўня

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы, навальніцы і да 22 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 15 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна, удзень з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Удзень будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах Беларусі чакаецца туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м/с, уначы з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, удзень - 16-22 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі