Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 сакавіка 2018, 11:42

Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 14 сакавіка

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 14 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні 5-10 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 па ўсходзе да плюс 5 градусаў па захадзе краіны. Удзень - 1-7 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - 8-13 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі