Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 сакавіка 2019, 14:03

Дажджы і да 16 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў выхадныя

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і да 16 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У першай палове бягучага тыдня зіма нагадала пра сябе пахаладаннем і снегападамі ў паўднёвых раёнах краіны. Але пахаладанне толькі вярнула тэмпературны фон у рамкі кліматычнай нормы і было непрацяглым. Ужо ў чацвер атмасферныя франты прынеслі на тэрыторыю Беларусі больш цёплае паветра з Заходняй Еўропы", - сказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 15 сакавіка, пад уплывам атмасферных франтоў, што перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, уначы ў некаторых раёнах, а днём на значнай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, уначы з мокрым снегам). Днём дажджы будуць суправаджацца парывістым ветрам. Уначы і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, удзень - 5-10 градусаў цяпла.

У суботу франтальныя раздзелы абумовяць часам дажджы, па паўночным усходзе - з мокрым снегам. Месцамі чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, удзень - 3-10 градусаў цяпла.

У нядзелю, 17 сакавіка, уначы надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты, днём у Беларусь з паўднёвага захаду Еўропы пачне паступаць цёплая паветраная маса. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень па поўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай у некаторых раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў. Днём будзе 7-13 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 14-16.

У панядзелак уначы месцамі, раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 6-13 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе тэмпература павысіцца да плюс 15-16.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі