Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 верасня 2018, 16:47

Дажджлівае і ветранае надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджлівае і ветранае надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У мінулыя выхадныя ў Беларусі завяршылася кліматычнае лета. У апошні тыдзень верасня пераважны ўплыў на надвор'е ў Беларусі будуць аказваць атлантычныя цыклоны, таму ўсталюецца сапраўднае асенняе надвор'е. У пачатку тыдня атлантычны цыклон, шлях якога праходзіць праз тэрыторыю нашай краіны, абумовіў дажджлівае і ветранае надвор'е. У аўторак цыклон змесціцца на цэнтральныя раёны Расіі. Дажджы аслабеюць, але на тэрыторыі Беларусі захаваецца моцны парывісты вецер", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 25 верасня, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У многіх раёнах Беларусі захаваецца моцны вецер, уначы месцамі па паўночным усходзе чакаюцца парывы ветру да 22-27 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 градусаў вышэй за нуль, удзень - плюс 7-13.

У сераду, 26 верасня, тэрыторыя Беларусі ненадоўга апынецца ў вобласці павышанага ціску. Уначы будзе без ападкаў, але холадна: тэмпература паветра панізіцца да плюс 1-6 градусаў, месцамі магчымы замаразкі да нуля - мінус 3. Удзень на паўночна-заходнюю частку краіны будуць аказваць уплыў атмасферныя франты чарговага паўночнаатлантычнага цыклону, чакаюцца дажджы і моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўдзень па Беларусі складзе 8-15 градусаў цяпла.

У чацвер, 27 верасня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія ідуць з паўночнага захаду Еўропы. Чакаецца ветранае і дажджлівае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца моцны вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 10-16 цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 18.

У пятніцу, 28 верасня, захаваецца няўстойлівае, але даволі цёплае надвор'е. Уначы ў асобных раёнах, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 10-16, па поўдні - плюс 17-20 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі