Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 сакавіка 2018, 14:12

ДАІ заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць больш уважлівымі з-за дрэннага надвор'я

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ДАІ заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць больш уважлівымі з-за дрэннага надвор'я, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС Беларусі.

У бліжэйшыя выхадныя на частцы тэрыторыі Беларусі прагназуецца неспрыяльнае надвор'е: снег, значнае паніжэнне тэмпературы, галалёдзіца. "Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць усіх удзельнікаў дарожнага руху безагаворачна выконваць правілы і захоўваць павышаныя меры бяспекі на дарозе. Вадзіцелям у першую чаргу неабходна выбіраць бяспечную скорасць, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў асабліва на закругленнях дарог, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал руху, адмовіцца ад неабдуманых манеўраў", - адзначылі ў ДАІ.

Пешаходы таксама павінны праяўляць павышаную асцярожнасць. "Неабходна пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах. Перад выхадам на праезную частку пераканайцеся, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца. Акуратна набліжайцеся да краю праезнай часткі, каб не слізгануць пад колы. Будзьце ўважлівыя ў дварах. Абазначайце сябе святловяртальнымі элементамі", - парэкамендавалі ў ДАІ.

Работа Дзяржаўтаінспекцыі ў сувязі са складанымі і небяспечнымі метэаралагічнымі з'явамі арганізавана па ўзмоцненым варыянце нясення службы. Асабовы склад дарожна-патрульнай службы арыентаваны на дапамогу вадзіцелям і пешаходам, на забеспячэнне бяспечных умоў руху.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі