Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 красавіка 2018, 10:53

ДАІ ўзмацніла кантроль за вадзіцелямі, якія размаўляюць па тэлефоне за рулём

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за выкананнем вадзіцелямі патрабаванняў заканадаўства ў частцы выкарыстання тэлефонаў за рулём і таніроўкі шкла, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС.

Вадзіцелю забараняецца карыстацца ў час руху апаратам радыё- і тэлефоннай сувязі, не абсталяваным тэхнічным устройствам, якое дае магчымасць весці перагаворы без выкарыстання рук. Парушэнне гэтага патрабавання вядзе да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да дзвюх базавых велічынь (1 БВ складае Br24,5).

Ва УДАІ нагадалі, што ў Беларусі забараняецца ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, на шкле, у аконных праёмах якіх устаноўлены не прадугледжаныя яго канструкцыяй дадатковыя прадметы або нанесены пакрыцці, у тым ліку плёначныя, а таксама транспартных сродкаў з таніраваным шклом, ступень святлопрапускання якіх не адпавядае патрабаванням ПДР. Кіраванне транспартным сродкам з невыкананнем гэтых умоў прыводзіць да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да адной базавай велічыні. Калі плёначнае пакрыццё шкла не ўстараняецца на месцы спынення, вадзіцелю выдаецца прадпісанне прывесці да пэўнага тэрміну машыну ў адпаведнасць з патрабаваннямі ПДР. Невыкананне пагражае адміністрацыйнай адказнасцю ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 20 базавых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі