Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2016, 16:37

ДАІ правядзе масіраваную адпрацоўку дарогі Мінск - Маладзечна - Нарач

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ДАІ Мінскай вобласці правядзе з 9 па 11 снежня масіраваную адпрацоўку дарогі Р28 Мінск-Маладзечна-Нарач, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Пад асаблівым кантролем будуць парушэнні скорасных рэжымаў, правіл манеўравання і абгону. Узмоцніцца работа па выяўленні нецвярозых вадзіцеляў з выкарыстаннем адкрытага, негалоснага і змешанага кантролю. Без увагі не застануцца і пешаходы, якія не захоўваюць ПДР і не выкарыстоўваюць святловяртальныя элементы ў цёмны час сутак.

Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху выконваць патрабаванні ПДР, быць уважлівымі і дысцыплінаванымі на дарозе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі