Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2024, 17:45

Дадзены старт рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае: эстафета памяці"

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўрачыстага старту рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае: эстафета памяці" адбылася 19 красавіка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскага семінара з кіраўнікамі грамадскіх пошукавых аб'яднанняў, арганізаванага Міністэрствам абароны. Старт акцыі дадзены каля мемарыяльнага комплексу ахвярам фашызму ў Мінску.

"Сёння ў свяшчэнным месцы, дзе знаходзяцца астанкі больш як 30 тыс. загінулых воінаў-чырвонаармейцаў, грамадзянскага насельніцтва, мы далі старт рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае: эстафета памяці", - расказаў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёр Леанід Касінскі.

Паводле яго слоў, ідэя правядзення акцыі ўзнікла ў грамадскіх пошукавых аб'яднанняў. "Яна была падтрымана ваенным ведамствам, абмяркоўвалася на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па святкаванні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і атрымала поўную падтрымку", - адзначыў памочнік міністра.

"З мая па кастрычнік гэта эстафета пройдзе ва ўсіх абласных цэнтрах, - дапоўніў Леанід Касінскі. - Першая акцыя, якая адбудзецца пасля сённяшняга старту, пройдзе адразу пасля Дня Перамогі, у пачатку мая, у Светлагорскім раёне. Да акцыі будуць прыцягвацца шырокія слаі грамадскасці: пошукавыя аб'яднанні, клубы нашай краіны. У ходзе эстафеты мы плануем правесці, калі можна так назваць, невялікі марафон памяці. І вядома, абавязкова ў ім будуць задзейнічаны школьнікі і студэнты. Таму што сёння вельмі важна працаваць менавіта з гэтай катэгорыяй".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі