Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2018, 18:19

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 10 снежня па 11 студзеня

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 10 снежня 2018 года па 11 студзеня 2019-га. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 кастрычніка 2018 года нумар 754, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

У час акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем'і. Яны павіншуюць дзяцей з Новым годам і Раством, уручаць ім падарункі, дапамогуць у вырашэнні праблем. Да дабрачыннай акцыі таксама далучацца грамадскія аб'яднанні і іншыя арганізацыі.

У снежні адбудзецца цэнтральная падзея акцыі - навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. У ім прымуць удзел больш за 2 тыс. дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны: навучэнцы - пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, лідары дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў і іншыя.

Пастановай таксама зацверджаны аргкамітэт па правядзенні ў Мінску мерапрыемстваў акцыі "Нашы дзеці". Яго ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі