Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 сакавіка 2018, 13:14

Да канца тыдня маразы ў Беларусі аслабнуць

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да канца тыдня маразы ў Беларусі аслабнуць, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Белгідрамеце адзначылі, што дзякуючы павышанаму фону атмасфернага ціску пачатак тыдня выдаўся сонечным і марозным.

У аўторак, 6 сакавіка, умовы надвор'я яшчэ будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, чакаецца пераважна без ападкаў, але ціск пачне падаць і аблокаў стане больш. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы па заходняй частцы краіны складзе 6-12 градусаў марозу, па ўсходняй яна панізіцца да мінус 13 - мінус 18. Удзень будзе 1-6 градусаў ніжэй за нуль, толькі па паўднёвым захадзе тэмпература павысіцца да нуля - плюс 1.

"У далейшым атмасферныя франты, што перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы, прынясуць ападкі і больш цёплае паветра. Таму маразы аслабнуць, а па паўднёвым захадзе краіны чакаецца адліга", - паведамілі ў Белгідрамеце.

У сераду, 7 сакавіка, прагназуецца пераважна воблачнае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, па паўднёва-заходніх раёнах - з дажджом. Месцамі магчымы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў марозу, днём чакаецца ад нуля да мінус 5, у паўднёва-заходніх раёнах будзе крыху цяплей: ноччу - ад нуля да мінус 2, удзень - 1-3 градусы цяпла.

У чацвер, 8 сакавіка, захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом. Месцамі магчымы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў марозу, па паўднёвым захадзе - каля нуля, удзень прагназуецца ад мінус 4 да плюс 2, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да 3-5 градусаў вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі