5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 7 градусаў марозу прагназуецца ў Беларусі 6 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі ўначы па ўсходзе краіны невялікія ападкі (у асноўным снег, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі слабы туман. На некаторых участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад мінус 4 да плюс 1.-0-