19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 6 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 20 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў. Удзень будзе 3-9 градусаў цяпла.
Днём 21 красавіка ў паўночна-заходніх раёнах, а 22 красавіка на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с (аранжавы ўзровень небяспекі).-0-