Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2018, 15:00

Да 31 градуса цяпла і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі на бягучым тыдні

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 31 градуса цяпла і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У Беларусі ў маі-чэрвені адзначаецца няхватка ападкаў. У апошнія дні ў некаторых рэгіёнах краіны прайшлі дажджы, і сітуацыя палепшылася. Але ёсць шэраг метэаралагічных станцый, дзе за перыяд з першых чысел мая выпала менш за 25 працэнтаў нормы. У Жлобінскім раёне за паўтара месяца выпала толькі 10 працэнтаў кліматычнай нормы ападкаў. Не чакаецца добрых дажджоў у Беларусі і на гэтым тыдні", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 19 чэрвеня, надвор'е будзе вызначаць малаактыўны атмасферны фронт. У Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца ўначы слабы, удзень заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ў начны і ранішні час складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад плюс 22 па паўночным захадзе да 30 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе краіны.

У сераду, 20 чэрвеня, асноўным надвор'еўтваральным фактарам у Беларусі будзе поле павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца ў асноўным без ападкаў. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, уначы па поўначы, удзень у многіх раёнах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 20-26 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 28.

У чацвер, 21 чэрвеня, у асноўным захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску і будуць паступаць цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Толькі ў другой палавіне дня да крайніх паўднёва-заходніх раёнаў наблізіцца франтальны раздзел. Таму будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах па паўднёвым захадзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 23-29 градусаў цяпла, па поўдні - плюс 30-31.

У пятніцу, 22 чэрвеня, пад уплывам халоднага франтальнага раздзелу, які будзе перамяшчацца на ўсход праз Беларусь, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе - плюс 17-19. Удзень будзе 17-23 градусы цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах - плюс 24-27.

У гэтыя выхадныя, 23-24 чэрвеня, услед за франтальным раздзелам з акваторыі Балтыйскага мора пачне паступаць халоднае паветра. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад плюс 15 па паўночным захадзе да 23 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі