Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 ліпеня 2018, 12:24

Да 30 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 1 жніўня

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 30 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 1 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-ўсходні 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў цяпла, удзень - плюс 24-30 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі