Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 верасня 2019, 12:59

Да -3 уначы і +18 удзень чакаецца ў Беларусі 21 верасня

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і да 18 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў суботу, 21 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшыя суткі, паводле інфармацыі сіноптыкаў, будзе воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходні 6-11 м/с, удзень парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

У ноч на суботу ў многіх раёнах чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 3, месцамі тэмпература паветра ў начны час складзе 1-6 градусаў цяпла. Удзень будзе плюс 8-14, па захадзе краіны-15-18 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі