Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 верасня 2018, 12:59

Да 28 градусаў цяпла і без дажджоў будзе ў Беларусі на гэтым тыдні

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 28 градусаў цяпла і ў асноўным без дажджоў будзе ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Надвор'е парадуе нас цяплом і сонцам. Пераважны ўплыў акажа антыцыклон з цэнтрам над Украінай. Будзе ў асноўным без ападкаў. У пачатку тыдня па начах будзе халаднавата, але ў сярэдзіне на тэрыторыю краіны пачне паступаць цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы і ўсталюецца цёплае надвор'е", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 18 верасня, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 7-13 градусаў, месцамі яна панізіцца да плюс 4-6 градусаў. Днём будзе 18-23 градусы цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 25 градусаў.

У сераду, 19 верасня, ападкі не прагназуюцца. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі па краіне чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-12 градусаў цяпла, днём - плюс 21-27 градусаў.

У чацвер, 20 верасня, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 7-14 градусаў, днём - 21-28 градусаў цяпла.

У пятніцу, 21 верасня, ападкі не чакаюцца. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі будзе туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 8-15 градусаў, у асобных раёнах па поўдні краіны - плюс 5-7 градусаў. Днём будзе 22-28 градусаў цяпла.

Паводле папярэдняга прагнозу, у выхадныя дні надвор'е пагоршыцца, чакаюцца дажджы і пахаладае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі