Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 верасня 2018, 13:35

Да 27°С і амаль без ападкаў - Белгідрамет пра надвор'е 12 верасня

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 27 градусаў цяпла па поўдні Беларусі чакаецца 12 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час па поўдні краіны месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні 4-9 м/с, удзень па Віцебскай вобласці парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15, удзень - ад 19 градусаў цяпла па поўначы да плюс 27 па поўдні рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі