Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 чэрвеня 2018, 09:01

Да 26 градусаў цяпла і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі 13 чэрвеня

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 26 градусаў цяпла і ў асноўным без ападкаў чакаецца ў Беларусі 13 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай у крайніх паўднёвых раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, удзень - 20-26 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі