Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2019, 13:30

Да +26 чакаецца ў Беларусі 23 мая

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 26 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 23 мая, месцамі ўдзень пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераменная воблачнасць. Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі, а па Брэсцкай і Віцебскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 3-8 м/с, удзень пры навальніцах парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-15 градусаў вышэй за нуль, удзень - 21-26 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі