Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 верасня 2018, 13:12

Да +25°С і месцамі з дажджамі: Белгідрамет пра надвор'е ў выхадныя

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 25 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым усходзе Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Верасень пакуль радуе нас летнім цяплом. Сярэднясутачныя тэмпературы ў асноўным ўтрымліваюцца ў межах 15-21 градуса цяпла, што на 4-6 градусаў вышэй за норму, такім чынам кліматычнае лета ў Беларусі яшчэ не скончылася. Але ў апошні дзень працоўнага тыдня надвор'е пачне мяняцца, тэмпературны фон пачне паніжацца і наблізіцца да сярэдніх шматгадовых значэнняў" - сказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 14 верасня, надвор'е ў Беларусі будзе ў асноўным вызначаць маларухомы франтальны раздзел, што працягнуўся праз паўднёвыя раёны. Па поўначы краіны праявіцца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Пераважна па паўднёвай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, днём будзе ў асноўным 15-21 градус цяпла. Па паўднёвым усходзе краіны ноччу будзе плюс 14-16, удзень паветра прагрэецца да 22-27 градусаў цяпла.

У суботу, 15 верасня, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, што перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 6 па поўначы да плюс 15 па поўдні Беларусі. Удзень будзе ў асноўным 14-21 градус вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да 22-25 градусаў цяпла.

У нядзелю, 16 верасня, франты пойдуць за межы Беларусі, і тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у халаднаватай паветранай масе. Надвор'е палепшыцца, але стане халадней. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу па ўсходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 6-13 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 15-22 градусы цяпла.

У панядзелак, 17 верасня, умовы надвор'я будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Толькі па поўначы Беларусі будзе адчувацца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу. Будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень у паўночных раёнах краіны магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль, днём - 17-24 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі