Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 верасня 2018, 11:53

Да +25°С будзе па паўднёвым захадзе Беларусі 18 верасня

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 25 градусаў цяпла будзе па паўднёвым захадзе Беларусі 18 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, у начны і ранішні час у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў цяпла, месцамі будзе плюс 4-6 градусаў. Удзень чакаецца ад 18 да 23 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - да плюс 25 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі