16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 21 градуса цяпла і без дажджоў чакаецца ў Беларусі 17 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду чакаецца невялікая воблачнасць, уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе паўднёвы 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах - ад нуля да плюс 2 градусаў. Удзень будзе ад 15 да 21 градуса цяпла.-0-