Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2018, 13:02

Да +20°С і ў асноўным без ападкаў - Белгідрамет пра надвор'е ў выхадныя

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на выхадных пацяплее, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У сярэдзіне першага тыдня кастрычніка атмасферныя франты абумовілі ветранае надвор'е з дажджамі. Але ўжо ў бліжэйшыя суткі надвор'е пачне паляпшацца, і выхадныя парадуюць нас цяплом", - сказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 5 кастрычніка, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў дзённы час па паўночнай частцы краіны, дзе будзе адчувацца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу, у асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-5 градусаў вышэй за нуль, месцамі чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 3. Удзень будзе 10-15 цяпла, па захадзе Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да 17 градусаў.

У суботу, 6 кастрычніка, у дзённы час на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Пры павышаным фоне атмасфернага ціску будзе ў асноўным без ападкаў, толькі ўначы па паўночным усходзе краіны франтальны раздзел выкліча кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль, удзень - 14-20 цяпла.

У нядзелю, 7 кастрычніка, Беларусь застанецца пад уплывам цёплай вільготнай паветранай масы. Уначы будзе без ападкаў, удзень у асобных раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 вышэй за нуль. Удзень будзе 14-20, па поўдні краіны паветра прагрэецца да 22 градусаў.

У панядзелак, 8 кастрычніка, пад уплывам атмасфернага фронту ўначы і раніцай у асобных раёнах, а ўдзень па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль. Удзень пачне паступаць больш халоднае паветра з Балтыкі, і тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 8 па поўначы да 17 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі