Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2019, 14:48

Да +17 і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі на бягучым тыдні

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 17 градусаў цяпла і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Першая палова красавіка характарызавалася дэфіцытам ападкаў. На бягучым тыдні па-ранейшаму будзе пераважаць антыцыкланальны характар надвор'я, таму будзе ў асноўным без ападкаў. Толькі ў пачатку і ў канцы тыдня пад уплывам малаактыўных атмасферных франтоў месцамі не абыдзецца без невялікіх ападкаў", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 16 красавіка, атмасферны фронт абумовіць невялікія дажджы ў многіх раёнах Гомельскай і Брэсцкай абласцей і месцамі на астатняй тэрыторыі краіны. Уначы магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным складзе ад нуля да плюс 5, па захадзе краіны панізіцца да 1-3 градусаў марозу. Удзень будзе 9-15 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці - не вышэй за плюс 6-8.

У сераду, 17 красавіка, пад уплывам перыферыі скандынаўскага антыцыклону будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, пры праясненнях паветра месцамі панізіцца да мінус 3. Удзень будзе 11-16 градусаў цяпла.

У чацвер, 18 красавіка, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, а па паўднёвым захадзе - плюс 4-5. Удзень па краіне будзе 11-17 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі