Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 лістапада 2018, 11:49

Да +13°С чакаецца ў Беларусі 7 лістапада

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 13 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 7 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 па ўсходзе да плюс 7 градусаў па захадзе краіны. Удзень будзе 7-13 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі