Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2019, 13:11

Да +13°С чакаецца ў Беларусі 21 сакавіка

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя ападкі і да 13 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 21 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень месцамі па паўночным захадзе чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер будзе заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, уначы па поўначы парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 градусаў марозу да 4 градусаў цяпла. Удзень будзе 7-13 градусаў вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі