Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2018, 15:21

Да 100-годдзя БЕЛТА: "Навіны складаюць гісторыю". Званы Хатыні

22 сакавіка 1943 года ў Хатыні - невялікай вёсцы пад Лагойскам раптоўна і назаўсёды спыніўся бег часу - 149 яе жыхароў, у тым ліку 75 дзяцей, былі жывымі спалены карнікамі, пасля чаго Хатынь папоўніла сумны спіс соцень беларускіх паселішчаў, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сёння няма вёскі Хатынь, але ёсць мемарыяльны комплекс "Хатынь". Ён ствараўся на працягу трох гадоў. На месцы крывавай трагедыі быў узведзены архітэктурна-скульптурны ансамбль пад адкрытым небам у памяць увекавечання ахвяр фашызму на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1945 гадах. Ён стаў трагічным сімвалам шматпакутнай Беларусі, які ўвасобіў у сабе боль і смутак загінулых. Мемарыял быў адкрыты 5 ліпеня 1969 года і стаў месцам усенароднага пакланення.

За гады, якія мінулі з часу адкрыцця мемарыяла, карэспандэнтамі БЕЛТА напісаны многія і многія радкі пра саму Хатынь і Дзяржаўны мемарыяльны комплекс, фотакарэспандэнты агенцтва стварылі яго фотагісторыю. У нашай падборцы - толькі малая частка архіўных фота БЕЛТА, якія расказваюць пра вехі развіцця мемарыяла.-0-

Хатынь. Свой нялёгкі расказ вядзе адзіны дарослы сведка трагедыі Іосіф Іосіфавіч Камінскі. Красавік 1969 года'

Адкрыццё мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Выступае І. І. Камінскі. 5 ліпеня 1969 года'

У дзень адкрыцця мемарыяльнага комплексу "Хатынь". 5 ліпеня 1969 года'

Напярэдадні святкавання 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылася закладка зямлі са 136 беларускіх вёсак, поўнасцю знішчаных фашысцкімі акупантамі і не адроджаных пасля вайны. Ліпень 1969 года'

Мемарыяльны комплекс "Хатынь". Верасень 1973 года'

Масавы мітынг памяці ахвяр фашызму ў мемарыяльным комплексе "Хатынь". 30 чэрвеня 1974 года'

Прэзідэнт ЗША Рычард М. Ніксан у час наведвання мемарыяльнага комплексу "Хатынь". 1 ліпеня 1974 года'

Савецкія пісьменнікі ў час агляду мемарыяльнага комплексу "Хатынь". 28 лютага 1975 года'

Генеральны сакратар ААН Перэс дэ Куэльяр у час наведвання мемарыяльнага комплексу "Хатынь". 25 чэрвеня 1987 года'

У мемарыяльным комплексе "Хатынь". Ліпень 1987 года'

У мемарыяльным комплексе "Хатынь". Ліпень 1987 года'

25 верасня 1989 года'

Хатынь. 1994 год'

Мемарыяльны комплекс "Хатынь". Ускладанне вянкоў у 55-ю гадавіну трагедыі Хатыні. 23 сакавіка 1998 года'

Званы "Хатыні". У год правядзення рэстаўрацыі комплексу. Сакавік 2004 года'

"Хатынь". Май 2017 года'

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі