Поўная версія

Да 100-годдзя БЕЛТА: "Навіны складаюць гісторыю". Іскрамётная сатыра Тэрэўсата

Грамадства 22.01.2018 | 13:41

Іскрамётная сатыра Тэрэўсата

Унікальнай з'явай у дзейнасці інфармацыйных службаў стала стварэнне ў Віцебску Тэатра рэвалюцыйнай сатыры. Ідэя яго арганізацыі прыйшла кіраўніку Віцебскага аддзялення Расійскага тэлеграфнага агенцтва (ВіцРОСТА), паэту-сатырыку Міхаілу Пустыніну, якія задумаў ажывіць "Вокны РОСТА" - агітацыйныя плакаты, што ствараліся мясцовымі паэтамі і мастакамі, якія працавалі ў сістэме РОСТА.

У першым нумары часопіса Віцебскага аддзялення РОСТА 1921 года аб дзейнасці тэатра паведамляецца:

"Витебское отделение "Роста", расширяя свою агитационную деятельность, выражавшуюся в издании и распространении иллюстрированных плакатов, журналов и листовок, отвечавших злобе политического дня, перебрасывает свою работу также и на подмостки театра.

В то время, как все виды агитации - листовки, прокламации, лозунги, плакаты, сборники, брошюры и журналы - служили делу революции, отражая политические злобы, - театр жил "допотопной" жизнью мелодрам и комедий, написанных задолго до революции, в обстановке "мирного жития"…

И вот, вместо "приличных" пьес, предназначенных для наших прабабушек, стали репетироваться, написанные "под горячую руку" номера, пропитанные ядом революционной сатиры, и из пыльного театрального архива стали выволакиваться на свет божий и треуголка Колчака и пышные эполеты Врангеля, и парадный мундир Булак-Балаховича и бандура атамана Петлюры...

Все, что есть в революционной печи, - на подмостки мечи!

И недаром театр Революционной Сатиры своим символом выбрал, отбросив "маски" и "котурны", - простую метлу.

Она не будет праздно лежать в театральном углу, затянутая паутиной; эта метла будет гулять, по головам белогвардейцев, сшибая с них большие и малые короны, и под ее острые прутья попадет все, что лежит на красной дороге, мешая по ней шествовать работникам Революции...

В заключение я приведу свой приказ актерам Теревсата.

Приказ актерам Теревсата:

Чтоб жизни сор смести до тла,

Для вас всегда пусть будет свята -

Обыкновенная метла!"

З "Часопіса Віцебскага аддзялення РОСТА". №1, 1921 год

З адкрыццём тэатра журналісты Віцебскага аддзялення РОСТА сталі акцёрамі і частымі гасцямі ў воінскіх часцях Заходняга фронту, у вёсках.

Праграма Тэрэўсата звычайна складалася з некалькіх нумароў і доўжылася ад трыццаці мінут да паўтары гадзіны. Паказу папярэднічаў даклад, затым традыцыйны марш, пасля - дэкламацыя. У час спектакля зачытваліся тэлеграмы з фронту. Сам паказ уключаў вершы аб сусветнай рэвалюцыі і частушкі. У праграме былі аднаактовыя агітп'есы ("Блакада", "Санлівы салдат"), палітсатыры ("Каўчэг Тэрэўсата", "Пісьмо Лойд Джорджу"), пародыі ("Арыя сучаснага Мефістофеля"), інсцэніраваныя карыкатуры "Вокны РОСТА", куплеты, частушкі, танцы.

Афармляў нумары Марк Шагал. Ён пісаў заднікі для агітп'ес, ствараў эскізы касцюмаў і грыму, размалёўваў шчыты і шырмы для тантамарэсак. Напрыклад, для тантамарэскі "На раздарожжы" была напісана кампазіцыя, якая парадзіруе знакамітую карціну В.Васняцова "Тры багатыры": у адтуліны на месцы твараў выканаўцы ўстаўлялі галовы, і атрымліваўся плакат з жывымі выявамі.

Пра першыя гады работы аддзялення РОСТА ў Віцебску ўспамінае ўдзельнік падзей тых гадоў, адзін з першых ростаўцаў Аляксандр Ісбах, які стаў у далейшым маскоўскім журналістам і пісьменнікам:

"Бюллетени РОСТА издавались в каждом уезде. В Полоцке, Сенно, Орше, Невеле, Городке, Лепеле, Дриссе. Они были и двухстраничные и совсем миниатюрные, величиной в носовой платок, печатались на грубой, оберточной и на тонкой папиросной бумаге всех цветов. Но выходили регулярно, заменяли периодическую местную прессу, и вокруг них создавался свой рабкоровский и селькоровский актив.

А на Соборной площади Витебска и в городском театре мы регулярно выпускали световые и устные газеты. Это были даже не газеты, а своеобразные театрализованные альманахи…

Лето 1921 года в нашем городе ознаменовалось расцветом литературы и искусства. Особенно гордились мы театром революционной сатиры, созданным при РОСТА…

Мы сочиняли сатирические скетчи, комедии, инсценировки, фельетоны. Привлекали лучших молодых актеров. Все это было порой сумбурно, примитивно, часто наивно. Но молодо. Энтузиазма у нас было хоть отбавляй. Мы разъезжали по клубам, по красноармейским частям. Нас уже знал весь город.

Вот на дребезжащем грузовике въезжаем мы в рабочий поселок. Перед нами огромный барак. Самодельная деревянная эстрада. В сторожке приготовлено скромное угощение для "актеров": несколько ломтиков хлеба, намазанных - шутка сказать! - кетовой икрой. Мы быстро поглощаем угощение, расставляем нехитрую декорацию. Поднимается занавес. Сотни зрителей приветствуют нас, а весь коллектив наш (даже солидный Пустынин) выезжает на метлах и запевает боевой марш (слова того же Пустынина):

Пусть развеселым задирой

Будет наш Теревсат!

Пусть искрометной сатирой

Клеймит он тех, кто хочет назад!

Мы победим скуку серую -

Веруем в то горячо!

Мы с нашей радостной верою

Метлы возьмем на плечо...

Метлы в наших руках играли символическую роль: мы выметали всевозможный хлам и нечисть". /Исбах А. Начало РОСТА. - "Журналист". - 1968. - №5/

З "Часопіса Віцебскага аддзялення РОСТА". №1, 1921 год

Віцебскі Тэатр рэвалюцыйнай сатыры стаў першым у Савецкай Расіі агітацыйна-прапагандысцкім тэатрам мініяцюр. Ён праклаў шлях цэламу напрамку. Свае Тэрэўсаты з'явіліся ў Ленінградзе, Адэсе, Тыфлісе, Баку і іншых гарадах. Летам 1920 года Тэатр рэвалюцыйнай сатыры з Віцебска пераехаў у Маскву. У чэрвені 1922 года ён быў пераўтвораны ў Тэатр Рэвалюцыі.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія