Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 студзеня 2018, 13:16

Да 100-годдзя БЕЛТА: "Навiны складаюць гiсторыю". У лепшых традыцыях суверэннай Беларусі

Традыцыя ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, "Беларускі спартыўны Алімп" узнікла ў суверэннай Беларусі. У 1997 годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб заснаванні прэміі "За духоўнае адраджэнне" і яе прысуджэнні першым лаўрэатам. Ужо на наступны год былі ўстаноўлены спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. У 2003 годзе ў гісторыі краіны з'явілася спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп".

Тэксты ўказаў аб заснаванні гэтых прэмій, а таксама іх прысуджэнні перадаюцца для рэспубліканскіх СМІ па інфармацыйных каналах БЕЛТА.

Першая прэмія "Беларускі спартыўны Алімп" была ўручана за развіццё паралімпійскага спорту - 5-разоваму чэмпіёну Паралімпійскіх гульняў па лёгкай атлетыцы Алегу Шэпелю.

"За актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту старшыні грамадскага аб'яднання "Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь" Алегу Шэпелю прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2004 года".

(З інфармацыйнага паведамлення БЕЛТА 23 чэрвеня 2004 года)

Аўтарскі калектыў Беларускага тэлеграфнага агенцтва двойчы ўдастойваўся спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі: за распрацоўку ідэі і стварэнне на высокім мастацкім узроўні серыі плакатаў сацыяльна-палітычнай тэматыкі (за 2005 год), а таксама за стварэнне і рэалізацыю інфармацыйна-публіцыстычнага праекта "Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў" (за 2016 год), які праз архіўныя і сучасныя работы фотатэкі БЕЛТА ілюструе змяненні ў Беларусі за апошнія 20 гадоў, стварае кантраснае ўражанне аб пераўтварэннях, якія адбыліся ў краіне.

"Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў"

http://bylostalo.belta.by/ru/

За мінулыя гады лаўрэатамі прэмій "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, "Беларускі спартыўны Алімп" сталі больш як 300 чалавек, аўтарскіх і працоўных калектываў. Штогадовае ўзнагароджанне грамадскіх дзеячаў, работнікаў сферы культуры, мастацтва, спартсменаў з'яўляецца сведчаннем пастаяннай увагі дзяржавы да пытанняў сцвярджэння ў грамадстве духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, развіцця беларускай культуры і мастацтва, стымулявання і сацыяльнай падтрымкі дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі